💙💛 Класика💙💛 Зарубіжна література💙💛 Дитячі книги💙💛 Сучасна проза💙💛 Фантастика💙💛 Детективи💙💛 Поезія💙💛 Наука, Освіта💙💛 Бойовики💙💛 Публіцистика💙💛 Шкільні підручники💙💛 Фентезі💙💛 Блог💙💛 Любовні романи💙💛 Пригодницькі книги💙💛 Біографії💙💛 Драматургія💙💛 Бізнес-книги💙💛 Еротика💙💛 Романтична еротика💙💛 Легке чтиво💙💛 Бойовик💙💛 Бойове фентезі💙💛 Детектив💙💛 Гумор💙💛 Езотерика💙💛 Саморозвиток, Самовдосконалення💙💛 Психологія💙💛 Дім, Сім'я💙💛 Еротичне фентезі💙💛 Жіночий роман💙💛 Сучасний любовний роман💙💛 Любовна фантастика💙💛 Історичний роман💙💛 Короткий любовний роман💙💛 Детектив/Трилер💙💛 Підліткова проза💙💛 Історичний любовний роман💙💛 Молодіжна проза💙💛 Бойова фантастика💙💛 Любовні романи💙💛 Любовне фентезі💙💛 Інше💙💛 Містика/Жахи💙💛 Різне
всі жанри
Свіжі відгуки
Гість Тетяна
9 листопада 2024 18:08
Інтригуючий детектив. Дуже сподобалася книга
Червона Офелія - Лариса Підгірна
Олена
31 жовтня 2024 19:00
Cучасне українське любовне фентезі - обожнюю 👍 дякую авторці
Неідеальна потраплянка - Ліра Куміра
Таміла
29 вересня 2024 17:14
Любовна фантастика - це топ!
Моя всупереч - Алекса Адлер
Василь
23 вересня 2024 12:17
Батько наш Бандера, Україна Мати…
...коли один скаже: Слава Україні! - Степан Бандера
Сайт україномовних книжок » 💙💛 Сучасна проза » Дэпэш Мод - Сергій Вікторович Жадан

Дэпэш Мод - Сергій Вікторович Жадан

Читаємо онлайн Дэпэш Мод - Сергій Вікторович Жадан
якую-ніякую гістарычную вартасьць – няма, больш за тое – я ўпэўнены, што такіх дырэктараў музэяў няма наагул у прыродзе, вось што я думаю. Вось так, мне нават няма каму сплавіць зьнешне цалкам прыстойны бюст Молатава, члена цк, бля, як я жыву і дзеля чаго? дзеля чаго гэта ўсё? уся гэтая барацьба за выжываньне? Гульня на ўтрыманьне рахунку? дзеля чаго? мне зараз 19, праз 5 год, калі я не памру ад бытавога трыперу, мне будзе ўсяго толькі 24, Гайдар у такім веку ўжо нават палкі не вадзіў, што я буду рабіць у свае 24? ці будуць у мяне палкі? і калі будуць – куды я іх павяду? у прынцыпе я магу рабіць што заўгодна, ну, амаль што заўгодна, але тут такая праблема – што я нічога не хачу рабіць, гэта для мяне больш натуральна, хоць і ня ўсе гэта разумеюць, такая вось праблема.

Марусі! – выгукае Сабака, які перад гэтым стаяў ля вакна і нэрвова ўглядаўся ў сьвежы чэрвеньскі ранак, – Марусі можна, у яе поўная кватэра такога гаўна, можа ёй і гэты помнік падыйдзе. І тут мы ўсе ўзгадваем пра Марусю.

Але Марусі трэба папярэдне патэлефанаваць, просто так да яе завальвацца нельга – будзе горш. Маруся – гэта такі кшталту масток у зьнешні сьвет, уласна, ад яе ўпершыню ў жыцьці я даведаўся, што таксі, выяўляецца, можна карыстацца ня толькі, калі спазьняешся на вакзал, ці калі цябе п’янага давозяць да дому – а проста так. Вось проста ты выходзіш з дому і маеш кудысьці ехаць, і вось бярэш таксі. І што найпарадаскальнейшае – плаціш у канцы падарожжа таксісту бабкі – раней я ня ведаў, што і так можна, яна першая мне гэта паказала. І гэта пры тым, што яна самая малодшая сярод нас усіх. Ёй усяго толькі гадоў 16. Там такая гісторыя – яе тата з Каўказу, ён – я ня ведаю – ці то грузін, ці то азэр, па-мойму ўсё-ткі грузін, я ў гэтым не разьбіраюся, адным словам, ён генэрал, сапраўдны генэрал са сваёй колькасьцю гарматнага мяса ў казармах і самалётаў у ангарах, першую палову свайго цяжкага афіцэрскага жыцьця ён качаваў па Саюзе, ахоўваючы, я так разумею, мірнае неба нашай Айчыны, апошнія гадоў 10 завіс у Харкаве, з жонкай разьвёўся, іхняя адзіная дачка падрасла і паслала абаіх, генэрал купіў ёй прыкольную двухпакаёвую кватэру ў крутым будынку на плошчы, зь відам на муніцыпалітэт, праўда, на апошнім паверсе, пад самай вежай, на штосьці больш прыземленае ў яго не хапіла ці то бабак, ці то ракет на продаж, але ўсё гэта было крута, Маруся вучылася ў крутой школе, мела плойму грошай, ледзь не нарадзіла год таму, у свае 15, тата-генэрал ледзь-ледзь упрасіў яе зрабіць аборт, падарыў ёй за гэта жыгуль, Маруся на дзіва лёгка пагадзілася – аборт зрабіла, жыгуль расхуячыла і далей жыла сабе сваім жыцьцём, якое яна, з прыроджанай каўказскай мудрасьцю і жыцьцярадаснасьцю, своечасова падзяліла на прыгожае і карыснае – прыгожым у гэтым выпадку была крутая школа, двухпакаёвая кватэра і расхуячаны жыгуль, а карысным – усё тое сьмецьце і ўсё тое непатрэбства, зь якім яна мела справу ў вольны ад навучаньня час – Маруся ведала Сашу Чарнецкага, хадзіла на панк-канцэрты, жэрла таблеткі, паліла траву, піла партвейн, праўда без залежнасьці, то бок зранку пасьпяхова вырыгвала рэшткі паганага алькаголю і ішла вучыць Лабачэўскага ці што яны там у школах вывучаюць. Параноя, адным словам, тыповая параноя, за гэта мы яе і любілі. Да яе час ад часу можна было заваліць, толькі папярэдне патэлефанаваць і назвацца – яна нас ня ўсіх памятала, хоць і спала з усімі, для яе гэта быў ня сэкс, для яе гэта было штосьці значна цікавейшае, я ня ведаю што. Мы напіваліся ў яе пантовай кватэры, крычалі на яе балконе зь відам на муніцыпалітэт, глядзелі яе відэа, а потым засыналі ў яе ложку, часам нават безь яе. Мне ў гэтым выпадку нават ня столькі сэкс падабаўся, колькі сама магчымасьць прачнуцца з кімсьці, не аднаму, не сам-насам са сваім пахмельлем і сваімі крывавымі начнымі відзежамі, прачынацца з кімсьці – гэта заўсёды прыкольней, нават калі гэта Маруся, якая не памятае, як цябе завуць і што ты зь ёй учора рабіў. Яна надзвычай абыякава да нас усіх ставіцца, дакладней, яна кожны раз ставіць нас на месца, яна заўжды нібы гаворыць – тое, што вы ўсе ўчора мелі мяне, сьведчыць толькі пра тое, што зараз вы забярэце з сабой свае зарыганыя шмоткі, усю пустую тару, увесь свой канабіс, увесь свой гемарой, усё сваё гаўно і зваліце ў сваю каналізацыю, а я – Маруся – застануся тут, зраблю сабе малочны кактэйль і буду глядзець на ранішні муніцыпалітэт, да якога вось-вось пачнуць зьяжджацца ўсякія дэпутаты ці проста выпадковыя ўблюдкі, і гэта заўжды дзейнічала – прынамсі мяне гэта забівала кожнага разу, без варыянтаў, я разумею пра сябе ўсё, чаго мне пра мяне свайго часу не сказалі бацькі, не сказалі невядома чаму, магчыма, ім проста было мяне шкада.

Так ці інакш, але да яе без званка прыходзіць проста ня варта, можна нарвацца на старога генэрала, хоць я яго, шчыра кажучы, у вочы ніколі ня бачыў, Маруся неяк усё гэта разводзіла, яна любіла сябе і сваё жыцьцё і, вядома ж, не хацела, каб у яе булёне плавалі лішнія мухі, акрамя таго, стары, мабыць, і сам падазраваў, што яго ўлюбёная дачка-Маруся не заўсёды прытрымліваецца ўнутранага гарнізоннага распарадку, таму, калі хацеў наведаць дзіцё, таксама заўжды папярэдне тэлефанаваў ёй, такі ўжо ў іх на Каўказе звычай, тады яна выкідала за акно ўсіх сваіх выпадковых гасьцей, прымушала іх забіраць з сабой пустую тару і недарэзаную вараную кілбасу, высыпала праз фортку бычкі, выкідала ў сьметніцу ўсе бульбулятары, ссыпала крошкі ва ўнітаз, адным словам – згортвала дэкарацыі і вярталася да нармальнага жыцьця, у якім быў тата-генэрал, узброеныя сілы рэспублікі, рэгулярнае харчаваньне, спартыўныя залі, тэнісныя корты, нармальныя знаёмыя, вышэйшая адукацыя, добрая музыка, маецца на ўвазе – жывая добрая музыка, ня ў запісах, хоць і добрыя запісы таксама – карацей, увесь той мінімальны набор пратэзаў і штучных сківіцаў для больш зручнага перасоўваньня па гэтым жыцьці, якімі цябе адорвае сістэма ў тым выпадку, калі ты пагодзішся перапісаць у сваім тэстамэнце на яе імя ўласныя ныркі, лёгкія, палавыя органы і душу. Яна ўсе гэтыя пратэзы мела, таму магла

Відгуки про книгу Дэпэш Мод - Сергій Вікторович Жадан (0)
Ваше ім'я:
Ваш E-Mail: