💙💛 Класика💙💛 Зарубіжна література💙💛 Дитячі книги💙💛 Сучасна проза💙💛 Фантастика💙💛 Детективи💙💛 Поезія💙💛 Наука, Освіта💙💛 Бойовики💙💛 Публіцистика💙💛 Шкільні підручники💙💛 Фентезі💙💛 Блог💙💛 Любовні романи💙💛 Пригодницькі книги💙💛 Біографії💙💛 Драматургія💙💛 Бізнес-книги💙💛 Еротика💙💛 Романтична еротика💙💛 Легке чтиво💙💛 Бойовик💙💛 Бойове фентезі💙💛 Детектив💙💛 Гумор💙💛 Езотерика💙💛 Саморозвиток, Самовдосконалення💙💛 Психологія💙💛 Дім, Сім'я💙💛 Еротичне фентезі💙💛 Жіночий роман💙💛 Сучасний любовний роман💙💛 Любовна фантастика💙💛 Історичний роман💙💛 Короткий любовний роман💙💛 Детектив/Трилер💙💛 Підліткова проза💙💛 Історичний любовний роман💙💛 Молодіжна проза💙💛 Бойова фантастика💙💛 Любовні романи💙💛 Любовне фентезі💙💛 Інше💙💛 Містика/Жахи💙💛 Різне
всі жанри
Свіжі відгуки
Гість Тетяна
9 листопада 2024 18:08
Інтригуючий детектив. Дуже сподобалася книга
Червона Офелія - Лариса Підгірна
Олена
31 жовтня 2024 19:00
Cучасне українське любовне фентезі - обожнюю 👍 дякую авторці
Неідеальна потраплянка - Ліра Куміра
Таміла
29 вересня 2024 17:14
Любовна фантастика - це топ!
Моя всупереч - Алекса Адлер
Василь
23 вересня 2024 12:17
Батько наш Бандера, Україна Мати…
...коли один скаже: Слава Україні! - Степан Бандера
Сайт україномовних книжок » 💙💛 Сучасна проза » Дэпэш Мод - Сергій Вікторович Жадан

Дэпэш Мод - Сергій Вікторович Жадан

Читаємо онлайн Дэпэш Мод - Сергій Вікторович Жадан
вагон быў амаль пусты, то патруль нават ня меў выбару, моўчкі падышоў і надаваў дубінкамі па сьпінах. Скаўты маўчалі і, каб ня выказаць болю і роспачы, думалі пра нешта добрае, а паколькі яно – гэтае добрае – знаходзілася зусім поруч, пад лавай, то і думалася ім лёгка, і экзэкуцыю яны перанесьлі годна. Хоць патруль, вядома, разьлічваў на нейкае ўзброеннае супраціўленьне, яны ўжо некалькі гадзін тут катаюцца туды-сюды, іх па-свойму можна зразумець, катаешся тут у занюханай электрычцы ўздоўж дзяржаўнай мяжы і нават пабіцца няма з кім – навокал адны спэкулянткі, з кім тут біцца, яны і скаўтаў білі хучэй па інэрцыі, так – каб форму ня страціць, хоць лягчэй ад гэтага нікому не было.

«Підарасы, – кажа Вася, калі патруль зьнікае, – лепш ішлі б на завод, у цэх». «Правільна, – кажа Марак, – у ліцейны цэх». Усе пагаджаюцца – правільна, у ліцейны цэх, у ліцейны цэх, ліцейны цэх гэта крута.

18.00

На вакзале, ужо ў Харкаве, яны знаходзяць гуцулаў, што другі месяц прабіваюцца аднекуль з-пад Кастрамы, з заробкаў, і сядзяць некалькі сутак на харкаўскім вакзале, бабкі прасадзілі, так што цяпер ня ведаюць куды ім лепш паехаць – назад пад Кастраму, яшчэ бабак зарабіць, ці ўсё-ткі дадому, паколькі не сэзон, яны вырашаюць ехаць дадому, дастаюць з абшчаку рэшткі бабак і купляюць у скаўтаў адну са скрыняў вадзяры, вадзяра ў скаўтаў таньнейшая, чым паўсюль на вакзале, таму гуцулы бяруць адразу скрыню, хто яго ведае, як яно далей складзецца, лепш гэтым не рызыкаваць.

У Васі з кампаніяй раптам зьяўляецца плойма грошай. Двое безыменных чувакоў адразу намагаюцца ўсё падзяліць, але Вася кажа ім – хуй, робім, як дамовіліся, чувакі настойваюць, Марак у гэтай сытуацыі шчыра ня ведае як паводзіцца, у ягоным жыцьці пры ім яшчэ ніхто бабак не дзяліў, таму чувакі вырашаюць, што ён таксама за Васю і проста набіць ім рыла не адважваюцца, добра, кажуць яны, тады ганіце нам вадзяру, – хуй вам, – Вася прытрымліваецца нейкіх сваіх камуністычных прынцыпаў і дзяліцца ня хоча, тады чувакі нахабам лезуць у торбу, адкуль бяруць па флакону ў руку, то бок, колькі гэта выходзіць, – чатыры флаконы, і валяць адтуль, фотаапарат вернеце, – кажуць яны на разьвітаньне і зьнікаюць у падземным пераходзе. «Чаго гэта яны?», – пытаецца Марак, яму сытуацыя не падабаецца, такая прыкольная кампанія была, вадзяру пілі, пра жыцьцё гаварылі, ніхто яго – Марака – не абражаў, і раптам, на табе. «Бачыш, – кажа Вася Камуніст, – як грошы людзей псуюць». «Мяне не псуюць», – гаворыць Марак. «У цябе іх няма», – адказвае Вася Камуніст і ідзе далей прадаваць вадзяру.

Але гандаль неяк затарможваецца, плятформы пустыя, усе, хто хацеў паехаць, напэўна, паехалі ўжо, Вася не прыдумвае нічога лепшага, як зноў пайсьці да гуцулаў, а гуцулы ўжо п’яныя настолькі, што згаджаюцца зноў узяць вадзяру, добра, кажуць яны, і бяруць у Васі яшчэ некалькі флаконаў, пасьля гэтага Вася спрытна ўцюхвае пляшку нейкай бабулі, якая безнадзейна чакае чагосьці, каля яе таўчэцца ўнук гадоў сямі, уласна, унук і раіць бабулі ўзяць флакон, бяры, кажа, у дарозе прыдасцца, бабуля сварыцца на яго, але да парады прыслухоўваецца і флакон бярэ, таму ў Васі застаеца зусім няшмат.

З суседняй плятформы за імі ўжо трывалы час сочаць трое сур’ёзных чувакоў у адзідасаўскіх касьцюмах, яны падыходзяць да Васі з Мараком, заціскаюць іх у коле і кажуць: «Хто вы такія?»

Вася пачынае тлумачыць. Чувакі слухаюць, потым ім гэта, здаецца, надакучвае і яны гавораць, ведаеце, гэта мы спыталі, як кажуць, зь ветлівасьці, насамрэч нам усё адно, хто вы і адкуль, і колькі вас тут, мы вам вось што хацелі сказаць: калі мы вас тут яшчэ раз убачым – мы вас закапаем недзе між першай і другой плятформамі, так, каб штовечар над вашымі магіламі трывожна гудзеў кіеўскі фірмовы, але пакуль што мы гэтага рабіць ня будзем (пасьля гэтага перапужаны Вася трошкі супакойваецца, перапужаны Марак – не), тут наагул мы гандлюем усім алькаголем, гэта, калі можна так казаць, нашая зямля, і вы нам тут не патрэбныя (і Вася, і Марак раптам востра гэта адчуваюць), і мы вось тут з вамі пагаварылі, бачым, што вы напраўду не канкурэнты, здаецца, вы проста дэбілы (абодва ў думках з гэтым пагаджаюцца), таму, на першы раз, мы вас чапаць ня будзем, але ў якасьці кампэнсацыі («Вой», – думае Марак. Вася напалохана маўчыць) мы возьмем у вас вадзяру. Але ня ўсю, вось такія мы высакародныя разбойнікі, каб вы ведалі. Яны залязаюць ў торбу і бяруць адтуль па флаконе, а, кажуць, яшчэ адно – мы б вас наагул не чапалі, але вы вадзяру вельмі танна прадаеце, зьбіваеце цану, ясна, дэбілы?

Вася і Марак забягаюць у падземны пераход і там пераводзяць дых. «Підарасы, – Вася бярэцца за старое, – іх бы ў цэх». Але Марака ідэя ўжо не прыкольвае, пайшлі дадому, – пачынае ён, хуй, – кажа Вася, – яшчэ пяць флаконаў засталося, прададзім і паедзем, забьюць, – кажа Марак, ай, перастань, – кажа Вася, чаго ты баішся, зараз хутка ўсё сплавім, купім хаўкі і дадому, давай, ня бойся, не, – гаворыць Марак, – не хачу, баюся. Ладна, – не вытрымлівае Вася Камуніст, – хрэн з табой. Вось табе за работу, давай, валі: ён дастае дзьве пляшкі і дае іх Мараку. Марак вагаецца толькі нейкае імгненьне – значыць так, – думае ён, – зранку ў мяне не было нічога. Зараз у мяне дзьве пляшкі. Відавочна, што я ў плюсах, – вырашае ён і забірае сумленна заробленую вадзяру. Усе, давай, – кажа Вася, дома ўбачымся. «Да, сапраўды дэбіл», – думае ён, гледзячы ў сьпіну кампаньёну, чыя стомленая ваенна-марская туша зьнікае ў цемры пераходу. На вуліцы таксама цямнее, зьяўляюцца зоры, і птушкі хаваюцца ад дажджу ў памяшканьні вакзалу. «Калі зараз паехаць дахаты, – думае Марак, – можна зачыніцца ў душы і да ранку ўсё выпіць». Так ён і робіць.

21.00

Ён бярэ ўсё, што ў яго засталося, і ідзе па вячэрнім пэроне, хочаш ня хочаш, мусіш рызыкаваць, калі табе 19 і галава забітая голымі цёткамі з газэтных вокладак, рэклямай і прапагандай – чаго табе баяцца на трэцяй плятформе Паўднёвага вакзала горада Харкава. А 21.00 падыходзіць транзытны на Баку, праваднікі бакінцы, людзі салідныя, з бабкамі, можна рызыкнуць. Вася падыходзіць да першага вагона, яго пасылаюць, потым да наступнага, на трэці

Відгуки про книгу Дэпэш Мод - Сергій Вікторович Жадан (0)
Ваше ім'я:
Ваш E-Mail: